Міхаіл Бабіч зноў паспрачаўся з прэзідэнтам Беларусі пра ўмовы будаўніцтва БелАЭС. Дыпламат заявіў, што Лукашэнка агучыў няправільныя даныя пра кошт праекта, паведамляе РБК.

Па словах Бабіча, расійскі бок дакладную суму Мінску не называў. Дыпламат патлумачыў гэта тым, што разлік цэны АЭС павінен праходзіць пасля завяршэння будаўніцтва абодвух блокаў. Гэта адбудзецца не раней за канец 2019 года. «На жаль, вымушаны канстатаваць, што прэзідэнта ў чарговы раз увялі ў зман. Справа ў тым, што ні я, ніякія іншыя дзяржаўныя асобы з расійскага боку ніколі не называлі канчатковы кошт БелАЭС», — растлумачыў Бабіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0