Нам спатрэбіцца:

  • 500 гр. тлустага тварагу;
  • 100 гр. масла;
  • 100 гр. разынак;
  • 100 гр. цукатаў з апельсінавай скуркі;
  • 80 гр. фундуку;
  • 70 гр. горкага шакаладу;
  • 50 гр. цукатаў з вішні;
  • 200 гр. цукровай пудры;
  • 4 вараныя жаўткі;
  • ванільная эсенцыя на смак;
  • 4 ст. л. рому ці каньяку.

Тварог адціскаем ад залішняй вільгаці з дапамогай марлі. Масла дастаём з халадзільніка, каб яно стала мяккім.

Тым часам рыхтуем салодкія дадаткі да нашай пасхі. Разынкі заліваем кіпенем, пакідаем на хвілін 10, потым зліваем ваду і сушым. Цукаты і арэхі наразаем дробнымі кавалкамі. Шакалад тром на тарцы. Вараныя жаўткі пераціраем праз сіта ці відэльцам.

Масла добра змешваем з цукрам і дадаём да тварагу. Далучаем да тварожнай масы арэхі, цукаты, разынкі, шакалад і жаўткі. Добра змешваем. Апошнімі дадаём ванільную эсенцыю і каньяк ці ром.

Форму для пасхі высцілаем марляй і выкладаем у яе тварожную масу. Прыціскаем зверху грузам і пакідаем у халадзільніку мінімум на 12 гадзін, а лепей на ўсе 24. Калі вашая форма без дна, то пастаўце яе на талерачку, каб было куды збірацца сыроватцы.

Смачна есці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?