19.04.2019 / 16:51

Стала вядома, за што два браты забілі суседку-настаўніцу і падпалілі яе дом у Чэрыкаве 8

У Чэрыкаве 10 красавіка гарэў дом. У ім знайшлі цела 47-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі. Як аказалася, іх нанеслі 47-гадовай настаўніцы два раней судзімыя браты 18 і 20 гадоў, якія былі суседзямі загінулай.

Следчы камітэт паведамляе, што браты ва ўсім прызналіся.

Абвінавачаныя раней былі знаёмыя з пацярпелай, паміж імі склаліся непрыязныя адносіны. Раней жанчына паведаміла ў праваахоўныя органы, што сястра хлопцаў не выконвае сваіх бацькоўскіх абавязкаў. Сям'ю паставілі на прафілактычны ўлік.

Падчас застолля дома п'яныя браты пайшлі да суседкі разбірацца. Калі жанчына ўпусціла іх у дом, яны сталі збіваць яе, а потым пачалі біць нажом. Ад ран яна памерла. Хлопцы падпалілі дом і збеглі, выкінуўшы нож у Сож.

Чытайце таксама: У Чэрыкаве двое братоў зарэзалі настаўніцу і падпалілі яе дом

25
Павел з Мiнску / Адказаць
19.04.2019 / 17:17
Жаль женщину. Неужели не понимала, что вступать в конфликт с ранее судимыми подростками, да ещё и влезая в их личную жизнь - опасно?
4
фелікс / Адказаць
19.04.2019 / 17:17
Участковым няма калі праводзіць прафілактычныя дзеянні, яны засяроджаны на зараблянні пенсіі у 45 гадоў.
7
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
19.04.2019 / 20:10
Придурки отбудут срок и...опять попадут Но будут живы. Такое соседство- это опасность для любого нормального человека. Коль уже надо было рядом жить,надо было  просто их не  замечать. И сестру их тоже. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру