Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што прапануе Аляксандру Лукашэнку правесці выбары ў парламент 17 лістапада 2019 года.

«Мы будзем прапаноўваць прэзідэнту дату 17 лістапада», — заявіла Ярмошына РИА Новости ў пятніцу.

Паводле яе слоў, дата 7 лістапада, пра якую ў ходзе паслання да беларускага народа і парламента ў пятніцу казаў Лукашэнка, не занадта камфортная з-за супадзення некалькіх выходных дзён.

«Мы лічым, што праводзіць выбары 17 лістапада больш зручна. Магчыма, вядома, што і 7 лістапада пройдуць выбары, але мы будзем прапаноўваць 17», — сказала Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК краіны таксама паведаміла, што збіраецца напісаць кіраўніку дзяржавы ліст з просьбай прыняць яе з дакладам, і тады меркаваную дату парламенцкіх выбараў яны абмяркуюць больш дэталёва.

Чытайце таксама: «Думка цікавая»: Ярмошына пракаментавала ідэю правядзення выбараў 7 лістапада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0