19.04.2019 / 17:27

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад пластыкавых кветак на могілках 9

Фота: Зялёны Партал.

Мінпрыроды разам з экалагічнымі грамадскімі аб'яднаннямі заклікае беларусаў не несці на могілкі пластыкавыя кветкі. Яны наносяць шкоду прыродзе і небяспечныя для чалавека. Альтэрнатывай ім могуць стаць жывыя кветкі ў вазонах, мнагалетнія расліны, высаджаныя ў грунт, карлікавыя хмызнякі, газонная трава, свечкі, стужкі з тканіны.

Штогод на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладанне — ад 100 да 500 гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць. Пры іх спальванні ў навакольнае асяроддзе выдзяляюцца цяжкія металы і дыяксіны, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей. Таксічныя рэчывы забруджваюць глебу, паветра і грунтавыя воды.

1
Kent / Адказаць
19.04.2019 / 18:13
Давно пора запретить это глупство
1
дзядзька Віталь / Адказаць
19.04.2019 / 18:22
Так трэба проста забараніць іх продаж па ўсёй Беларусі. Колькі можна зямлю труціць?
1
Northbelarusan / Адказаць
19.04.2019 / 18:35
Не заклікацца, а наогул забараніць!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру