Кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмен Уладзімір Зяленскі задаў на дэбатах пытанне дзейнаму прэзідэнту Пятру Парашэнку, у якім назваў «паўстанцамі» баявікоў «ДНР» і «ЛНР».
«Ці праўда гэта — я не сцвярджаю — што цукеркі Roshen ёсць у пайках паўстанцаў «ЛНР» і «ДНР»?» — заявіў Зяленскі.
Зададзенае Парашэнку пытанне кандыдат у прэзідэнты чытаў з аркуша. Гэта былі пытанні, якія Зяленскаму прыслаў «народ».