20.04.2019 / 08:59

Паўфінал Кубка Федэрацыі ў Аўстраліі. Фантастычнымі высілкамі Арыны Сабаленка Беларусь павяла 1:0

Архіўнае фота Сяргея Шэлега, Мінск-навіны

У аўстралійскім Брысбэне пачаўся матч Кубка Федэрацый. Беларускі дабраліся да паўфіналу — выдатнае дасягненне. У 2017 годзе нашы дзяўчаты выйшлі ў фінал.

Першай сёння на корт выйшла Арына Сабаленка супраць Саманты Стосур. Першы сэт беларуска выйграла 7:5, затым прайграла 5:7, а ў трэцім сэце сабралася — і бліскуча выйграла 6:3.

Гульня працягвалася 2 гадзіны 47 хвілін!

Зараз на корт выйдуць Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці.

У нядзелю — тры матчы.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру