20.04.2019 / 09:05

Начны пажар у Слаўгарадскім раёне: загінуў адзінокі пенсіянер

Уначы 20 красавіка ў вёсцы Шаламы Слаўгарадскага раёна загарэўся дом. На пажары загінуў 64-гадовы гаспадар, ён пражываў адзін, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

У выніку пажару знішчаны веранда, дах дома, пашкоджана перакрыцце, сцены і маёмасць у доме, пашкоджаны дахі лазні і адрыны.

Прычына пажару высвятляецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру