20.04.2019 / 09:33

Мінская дэпутатка: калі маладое пакаленне вырасце — зразумее, для чаго патрэбныя суботнікі 19

Дэпутатка Мінгарсавета Наталля Мысліўчык падзялілася сваім меркаваннем наконт правядзення суботнікаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

«Вельмі часта прымаю ўдзел у падобных мерапрыемствах. Мне вельмі спадабаўся сёлета праект БРСМ «Парк сямейных дрэваў», — адзначыла дэпутат. — Я прыйшла з мужам, сынам, дачкой, яе будучым мужам, і мы ўсе разам садзілі дрэва. Для нас было сапраўднае свята.

Мысліўчык падкрэсліла, што і дэпутаты, і супрацоўнікі адміністрацыі раёна, і прадстаўнікі Мінгарвыканкама таксама прыйшлі са сваімі сем'ямі, нават з маленькімі дзецьмі. І ўсе з задавальненнем займаліся пасадкай дрэў.

«Мне здаецца, што такія мерапрыемствы далучаюць маладое пакаленне да суботнікаў, — дадала яна. — Таму, калі яны вырастуць, то зразумеюць, для чаго яны патрэбныя».

0
Роман Люминец / Адказаць
20.04.2019 / 09:52
... и больше на субботниках никого из молодых не будет...
4
хамса / Адказаць
20.04.2019 / 09:57
для чаго.. мой муж сказаў сёння ранкам для чаго.. збіраючыся на суботнік.. які ўпершыню праходзіць у гэтым годзе на іхным, як ён называе, образцово-показательном капиталистическом предприятии (зразумела, не дзяржаўным)
- дык ты ж здаецца радавацца павінен, як камуніст, - кажу
- чаму - бесплатнай працы?
- ну дык які ты тады камуніст?
- а ты ведаеш, хто ўвёў суботнікі і кілі, і што казаў? што суботнікі будуць толькі да таго часу, пакуль не будзе пераможана разруха .. дык у нас што - разруха не пераможана дасюль? канечне нашаму дзяржаўнаму капіталізму выгадна бясплатная праца
і ўжо выходзячы (узяўшы бутэльку водкі)) сказаў: затое нагода сабрацца з усім народам разам (у іх пасменная праца) і абмеркаваць умовы працы.. збіраецца зладзіць мітынг)
0
Васiль / Адказаць
20.04.2019 / 10:06
Канешне зразумелi: как закабалiць людзей i зрубiць бабла на карыта для дэпутатак.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру