Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў рашэнне па справе будынку мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Суд прызнаў, што грамада мусіць пакінуць займаны цяпер будынак.

У 2002 годзе вернікі набылі на ўскрайку Мінску былы кароўнік і адрамантавалі за свае грошы. У 2005 годзе гарадскія ўлады забаранілі ладзіць там набажэнствы, а ў 2006 — пералічылі на рахунак царквы каля $17 тысяч кампенсацыі. Яшчэ 9 кастрычніка 2006 году яны, паводле пастановы ўладаў, мусілі вызваліць будынак.

На знак пратэсту вернікі распачалі 23‑дзённую галадоўку‑пост. У выніку справай вернікаў заняўся Вышэйшы гаспадарчы суд. Ён адмяніў ранейшыя пастановы аб высяленні. Аднак справа расцягнулася на гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?