20.04.2019 / 12:44

Кіраўнік Мінска Анатоль Сівак паабяцаў за два гады абнавіць грамадскі транспарт у сталіцы 2

Грамадскі транспарт у сталіцы павінен быць абноўлены. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, паведамляе БелТА.

Гэтая выснова зроблена не толькі ў сувязі са зваротамі кіроўцаў шэрагу тралейбусных і аўтобусных паркаў Мінска, запэўнівае ён.

Анатоль Сівак (справа) падчас суботніка

 «Яна зроблена ў першыя дні працы на новай пасадзе. Мы будзем актыўна абнаўляцца. Разлічваем завяршыць гэтую працу ў 2019-2020 гадах. Гэта, безумоўна, палепшыць умовы працы людзей, якія працуюць у тралейбусных, аўтобусных і трамвайных парках», — адзначыў Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе напярэдадні Еўрапейскіх гульняў значна абновіцца рухомы састаў, але праца ў гэтым напрамку будзе прадоўжана. Напрыклад, ужо даручана заключыць кантракт на пастаўку партыі тралейбусаў.

«Іх не абнаўлялі, паколькі лічылі, што тралейбус сваё зжыў. Мы паглядзелі тралейбусныя лініі — яны далёка не зношаныя, таму гэты транспарт будзе функцыянаваць у межах гэтых ліній», — растлумачыў ён.

На некаторых маршрутах будуць задзейнічаны тралейбусы з аўтаномным ходам, што дазволіць падоўжыць іх рух без будаўніцтва новых ліній.

Акрамя таго, будзе абноўлены трамвай. «І па эканамічных паказчыках, і па ўзросце ён досыць праблемны. Да таго ж ім нязручна карыстацца, з-за высокай падлогі, напрыклад», — дадаў Анатоль Сівак.

0
bane / Адказаць
20.04.2019 / 14:31
лепш бы гэны Сівак са сваёй кодлай атрыманаваў дарогу па вул.Будслаўскай !
0
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
20.04.2019 / 17:08
Сколько можно перекрашивать автобусы???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру