20.04.2019 / 14:22

Лукашэнка на «Лініі Сталіна»: Я тут не імя Сталіна адраджаў, хоць ён гэтага заслугоўвае 26

Падчас суботніка на «Лініі Сталіна» пад Мінскам Аляксандр Лукашэнка паспеў выказацца і пра савецкага дыктатара, паведамляе БелТА.

Іосіф Сталін.

«Ды я не імя Сталіна адраджаў, хоць і ён гэтага заслугоўвае. Я адраджаў гэты аб'ект, які кажа аб той частцы гісторыі, якая была ў нас, і якую, на жаль, на той час няправільна разумелі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Вяртаючыся да значэння комплексу «Лінія Сталіна», кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты гісторыка-культурны аб'ект запатрабаваны не толькі на постсавецкай прасторы. Сюды прыязджаюць турысты і з Заходняй Еўропы, каб паглядзець на тэхніку ваенных гадоў і сучаснае ўзбраенне.

«Мы будзем і далей пашыраць гэтую пляцоўку для таго, каб выхоўваць патрыётаў, здольных абараніць не толькі сябе, сваю сям'ю і дзяцей, але і нашу краіну», - падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

***

Лінія Сталіна — у 1930-я гады сістэма вузлавых абарончых збудаванняў на «старой» (гэта значыць да 1939 года) мяжы СССР, якая складалася з умацаваных раёнаў ад Карэльскага перашыйка да берагоў Чорнага мора.

У Савецкім Саюзе гэтая сістэма ўмацаваных раёнаў афіцыйна ніколі не называлася «лініяй Сталіна». Абарончыя збудаванні пад назвай «лінія Сталіна» не згадваюцца ў даследаваннях гісторыкаў Другой сусветнай вайны.

Пасля далучэння да СССР у 1939-40 гадах Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Прыбалтыйскіх рэспублік і Бесарабіі — «лінія Сталіна» была закансервавана і прыкладна на 300 кіламетраў да захаду стала ўзводзіцца новая «лінія Молатава».

3
Законопослушный гражданин / Адказаць
20.04.2019 / 14:30
А зачем тогда нужно было ему там памятник ставить?
1
Вожык / Адказаць
20.04.2019 / 14:33
Да, даже в послевоенной совдепии об этой линии никто не вспоминал, т.к. значение в войне ее было равно нулю. Коммерциализированная ложь
1
Грязный Гарри / Адказаць
20.04.2019 / 14:34
А подробнее,что ты там "возрождал" и хотел показать Коле?У кремлевской стены,куда ты пищом лез в былые годы,уже точно не похоронят,а прах по ветру развеивать твоя"палатка" намедни запретила)))
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру