20.04.2019 / 17:50

Жонка Уладзіміра Зяленскага трапіла ў спіс «Міратворца», але гэта аказалася памылкай 15

Жонку кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага Алену Зяленскую ўнеслі ў базу дадзеных сайта «Міратворац». Ён публікуе інфармацыю пра тых, хто ўдзельнічае ў баявых дзеяннях у Данбасе на баку сепаратыстаў і, на думку арганізатараў, з'яўляецца ворагам украінскай дзяржавы.

Па версіі складальнікаў базы, жонка Зяленскага з'яўляецца «інфарматарам баевікоў незаконных узброеных фарміраванняў».

Справа ў тым, што на старонцы Алены Зяленскай у фэйсбуку знайшлі дзіўны допіс за 2014 год. Гэта перапост з суполкі расійскага медыя Life, у якім прапануецца даслаць відэа перасоўвання ўкраінскіх войскаў і атрымаць 15 тысяч расійскіх рублёў (каля 400 даляраў на той час).

Допіс не суправаджаецца ніякімі каментарамі, таму незразумела, што хацела ім сказаць Алена Зяленская. Сама яна назвала сітуацыю глупствам.

У нядзелю стала вядома, што абвінавачванні былі памылковымі і Алену Зяленскую са спіса «Міратворца» выключылі.

14
гердзень / Адказаць
20.04.2019 / 18:07
што ў іх там адбываецца? допіс за 14 год і гэта знайшлі толькі зараз? аднаго за павестку не могуць прывесьці да крымінальнае адказнасьці 5 гадоў, цяпер нешта новае. У Беларусі манітораць і судзяць за лайкі, а ва Украіне вайна і там са звычайнага посту ў нэце не маглі 5 год ў жонкі медыйнае асобы знайсьці данос аб разьмяшчэньне ўкраінскіх войскаў. Не здаецца, што гэта ерунда нейкая?
61
Казік / Адказаць
20.04.2019 / 18:19
Усе метады добрыя, каб Зе нашкодзіць?
8
Pcholkin / Адказаць
20.04.2019 / 18:33
Сама яна назвала сітуацыю глупствам.

Ну, это как минимум. 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру