20.04.2019 / 19:42

У зрынутага прэзідэнта Судана знайшлі дома больш за $110 мільёнаў 9

Мільёны еўра і некалькі мільярдаў у мясцовай суданскай валюце выявілі следчыя ваеннай пракуратуры, якія абшукалі дом былога прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра.

Мясцовая прэса паведамляе, што пры ператрусе канфіскавалі 6 мільёнаў еўра, 351 тысяч даляраў, а таксама пяць мільярдаў суданскіх фунтаў (каля 105 мільёнаў даляраў). Пазней яны былі змешчаныя ў Цэнтрабанк краіны.

Ваенны пераварот адбыўся ў Судане 11 красавіка на фоне чатырохмесячных народных пратэстаў. Прэзідэнт Амар аль-Башыр быў адхілены ад улады, а пазней змешчаны ў турму, як і некаторыя члены яго сям'і і высокапастаўленыя чыноўнікі. Уладу ў свае рукі ўзялі вайскоўцы.

44
Antyzombie / Адказаць
20.04.2019 / 20:37
Але ж, ён патрыётам быў, як і Парашэнка.
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
20.04.2019 / 20:51
хацелася б праверыць празь які нядоўгі час, які запасы і ў якіх валютах будуць у тых "бяссрэбранікаў", што зрынулі гэтага.... "амаль башырава"... памятаецца, адзін такі "бяссрэбранік і змагар з карупцыяй" на першую сваю прэс-канфэрэнцыю на новай пасадзе пазычаў касьцюм і гальштук у прыяцеля-бізнэсоўца. А празь якія гады тры-чатыры ( ну, няхай шэсьць,не так істотна..) "Форбс" яго ўпэўнена ў сьпіс даляравых мільярдэраў занёс, і не апошнім нумарам...
0
Ёпрст / Адказаць
20.04.2019 / 21:12
І каго гэты маўр мне нагадвае?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру