Выступаючы на «Лініі Сталіна», Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што пасля зносу крыжоў у Курапатах пачаў «узбухаць» кардынал Казімір Свёнтак.
«Хтосьці з мусульман правільна заўважыў, калі каталікі там пачалі вазбухаць — па-мойму, Свёнтак там і яшчэ іншыя, — чаго вы, кажа, хвалюецеся, злуяцеся — там жа і мусульмане, і габрэі, не толькі хрысціяне», — сказаў Лукашэнка.
Яго словы трапілі ў тэлеверсію, аднак з паведамленняў БелТА згадка пра Свёнтака была прыбраная.

Казімір Свёнтак у 1941 годзе быў асуджаны савецкім рэжымам на смерць і, каб не пачатак вайны, ляжаў бы ў адных з Курапат.
Казімір Свёнтак у 1994 стаў першым беларускім кардыналам. Ён узначальваў каталіцкую царкву да 2006 года. У 2011 Свёнтак памёр. Яму тады было 96 гадоў.
Пра сітуацыю ў Курапатах выказваўся насамрэч не Свёнтак, а дзейны мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Кандрусевіч пра сітуацыю ў Курапатах: У галаве не ўкладваецца
Арцыбіскуп Кандрусевіч пра знос крыжоў у Курапатах: Я не мог маўчаць
-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары