21.04.2019 / 01:09

У Брэсце школы атрымалі загад запоўніць плошчу Леніна вучнямі ў час акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода 10

Школы Ленінскага раёна Брэста атрымалі загад у нядзелю 21 красавіка з 12.00 да 14.00 вывесці на цэнтральную плошчу горада па 30 вучняў 7—8 класаў з педагогамі.

Пра гэта сведчыць атрыманае «Нашай Нівай» распараджэнне за подпісам начальніка ўпраўлення адукацыі Ленінскага райвыканкама Брэста. Цыркуляр датаваны 18 красавіка.

На плошчы будзе праводзіцца мерапрыемства «Брэст вітае ІІ Еўрапейскія гульні». Цікава, што час яго правядзення супадае з так званым «кармленнем галубоў». У такой форме ўжо некалькі месяцаў жыхары горада пратэстуюць супраць пабудовы ў прыгарадзе акумулятарнага завода. Нягледзячы на тое, што беларуская канстытуцыя фармальна гарантуе свабоду слова і сходу, за публічныя пратэсты людзей арыштоўваюць, таму жыхары Брэста выбралі форму выказвання, да якой цяжка прычапіцца.

СГ

0
гердзень / Адказаць
21.04.2019 / 02:15
пачалі выкарыстоўваць дзяцей
0
Орк / Адказаць
21.04.2019 / 05:10
ВучнI таксама будуць кармiць птушак?!?)
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
21.04.2019 / 06:54
дык атрымаецца, што "галубоў карміць"будзе яшчэ болей людзей, не?
Прымаўка такая ёсьць, пра разьбіты лоб на маленьні... мядзьвежую паслугу начальнік аддзела адукацыі сваім шэфам аказвае.. ці гэта такі тонкі тролінг і менавіта так задумана было - масла ў агонь падліць. раз'ятрыць раней нейтральных...?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру