21.04.2019 / 08:33

Расія атрымае сірыйскі порт Тартус у арэнду на 49 гадоў

Сірыйскі марскі порт Тартус будзе перададзены ў арэнду Расіі на 49 гадоў для транспартна-эканамічнага выкарыстання. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Юрый Барысаў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам.

«Ключавое пытанне, якое павінна даць станоўчую дынаміку, гэта пытанне па выкарыстанні порта Тартус. Паездка замацавала ўсе гэтыя дамоўленасці. Мы вельмі добра прасунуліся ў гэтым пытанні і спадзяемся, што на працягу тыдня кантракт будзе падпісаны, і на 49 гадоў порт Тартус пяройдзе ў эксплуатацыю расійскага бізнэсу», - сказаў Барысаў.

Ён адзначыў, што гэты крок павялічыць таваразварот паміж Расеяй і Сірыяй. «Я спадзяюся, што гэта будзе граць на карысць, у першую чаргу, сірыйскай эканомікі», - заявіў віцэ-прэм'ер.

Порт у Тартусе з'яўляецца адным з двух асноўных партоў Сірыі на Міжземным моры.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру