21.04.2019 / 10:10

У Паўночнай Македоніі сёння таксама прэзідэнцкія выбары. Там ёсць адметны кандыдат 3

Блерым Рэка — паўночнамакедонскі прафесар албанскага паходжання, фота з Вікіпедыі

У Паўночнай Македоніі сёння праходзіць першы тур выбараў новага прэзідэнта краіны.

На пасаду прэтэндуюць ўсяго тры кандыдаты, мандат цяперашняга прэзідэнта Георге Іванова заканчваецца 12 мая.

Кандыдатам ад кіруючай кааліцыі з'яўляецца 55-гадовы Стэвен Пендароўскі, які ў сваёй кампаніі адзначаў інтэграцыі краіны ў НАТА і ЕС.

Апазіцыйная партыя VMRO-DPMNE вылучыла 64-гадовую Гардану Сіляноўску-Даўкову, якая выступала супраць пагаднення з Грэцыяй аб перайменаванні краіны і падчас перадвыбарных выступленняў яна заяўляла, што зробіць усё, каб яе перагледзець.

А вось албанскія апазіцыйныя партыі падтрымалі 59-гадовага Блерыма Рэку, які заклікаў да роўнасці паміж грамадзянамі і неабходнасці паскарэння рэформаў.

Кандыдат можа выйграць ужо ў першым туры, калі атрымае 50% плюс адзін голас ад агульнага ліку зарэгістраваных выбаршчыкаў.

0
Анцiк / Адказаць
21.04.2019 / 11:43
што адметнага?
3
Szcz / Адказаць
21.04.2019 / 11:59
Только анти ЕС и НАТО
0
Алесь Белы / Адказаць
21.04.2019 / 12:12
"Стэвен Пендароўскі, які ў сваёй кампаніі адзначаў інтэграцыі краіны ў НАТА і ЕС". - а што гэта значыць, спадар Гугл Транслэйт?
https://nn.by/?c=ar&i=229221
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру