21.04.2019 / 12:30

Femen правялі акцыю на ўчастку Зяленскага ФОТА 15

РБК

Удзельніца руху Femen правяла акцыю перад выбарчым участкам кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Кіеве, перадае РБК.

Дзяўчына, якая назвалася Юліяй, заявіла: «Мы не ведаем, хто такі Зяленскі. Гэта кот у мяху».

«Думаю, што нашы людзі страцілі надзею. Я не галасую ні за каго, — заявіла яна. — Прыйшла сюды выказаць сваю ідэю. У такім выглядзе — бо гэта заўважна. Інакш ніхто не заўважыць».

На пытанне аб тым, чаму актывістка назвала Зяленскага катом у мяху, дзяўчына заявіла, што «гэта думка лунае ў паветры». Яна падкрэсліла, што не падтрымлівае апанента Зяленскага — Парашэнку.

«Хопіць гвалтаваць Украіну!» — заявіла актывістка.

Як пазней патлумачыла РБК кіраўнік украінскага аддзялення Femen Аліса Вінаградава, дзяўчына, якая правяла акцыю на ўчастку Зяленскага, — удзельніца «сепаратысцкай часткі» руху, якая «працуе на Парашэнку». Сама Вінаградава — назіральнік на ўчастку, дзе галасуе дзейны прэзідэнт Украіны.

16
ooo / Адказаць
21.04.2019 / 12:39
Поддерживаю.
52
Казік / Адказаць
21.04.2019 / 12:46
Зе пераможа насуперак усім блазнам.
7
гыгыгы / Адказаць
21.04.2019 / 12:53
Кали я яшчэ нешта разумею, то мадам мела на увазе не ката, иншую жывелину. Хаця кажуць, што гэта забабоны, бо гэныя жывелы вельми разумная и чыстаплотныя, а у лужынах валяюцца - так дзеля смеху....
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру