Дэнамінацыі ў Беларусі не будзе, сказаў Лукашэнка, наведваючы прадпрыемства «Белкамунмаш».

«Сёння мы не збіраемся праводзіць ніякай дэнамінацыі. Калі збяромся яе праводзіць, то паведамім загадзя, за 3‑4 месяцы. Дэнамінацыю, як і дэвальвацыю, у адзін момант не правядзеш», — сказаў Лукашэнка.

Таксама кіраўнік дзяржавы абверг чуткі пра хуткае ўвядзенне ў Беларусі расійскага рубля.

Паводле Лукашэнкі бліжэйшым часам будзе прыняты новы закон адносна заяўнага прынцыпу рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання. Беларусь не будзе карэктаваць планы па прыватызацыі, але і не будзе нічога прадаваць па дзяшоўцы.

«Трэба даць прадпрыемствам большую свабоду. У цяперашняй сітуацыі закручваць гайкі нельга. Наадварот», — цытуюць А.Лукашэнку.

Таксама кіраўнік краіны парэкамендаваў грамадзянам не мяняць грошы, паколькі ніхто не ведае, што будзе далей. «У гэтай сітуацыі галоўнае — не шарахацца. Грошы трэба несці ў банкі. Трэба спакойна жыць, як і жылі раней».

ЗП паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0