21.04.2019 / 14:25

Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў  6

Канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў з улікам сённяшняй сітуацыі. Пра гэта заявіў сёння намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў на пасяджэнні аператыўнага штаба па кантролю за сітуацыяй па пастаўках нафты, якое адбылося ў ААТ «Нафтан», піша БелТА

«З улікам правядзення пасяўной кампаніі, неабходнасці забеспячэння ўнутранага рынку, наяўных рызык па перапрацоўцы сыравіны з пагаршэннем якасці намі прынята рашэнне аб часовым абмежаванні паставак нафтапрадуктаў па экспартных напрамках», — паведаміў намеснік старшыні канцэрна.

 

«Абмежаванне носіць часовы характар, і па меры выпраўлення сітуацыі абавязацельствы па стаўках нашым замежным контрагентам будуць выкананы», - падкрэсліў Уладзімір Сізоў.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка акцэнтаваў увагу на тым, што сітуацыя пад кантролем. «Паводле інфармацыі расійскага боку, сітуацыя павінна паляпшацца штосутачна», - дадаў ён.

У пасяджэнні аператыўнага штаба на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Ляшэнкам прынялі ўдзел прадстаўнікі канцэрна «Белнафтахім», Беларускай нафтавай кампаніі, НПЗ і ААТ «Гомельтранснафта Дружба».

1
фелікс / Адказаць
21.04.2019 / 14:31
Арабскія Эміраты без сваёй нафты.
0
Карсынскi / Адказаць
21.04.2019 / 16:21
На другi дзень пасля забароны Расiiяй паставак ва Украiну нафтапрадуктау i брат беларус далучыуся. Ну, ну...вядома выпадкова.
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
21.04.2019 / 19:16
Не маючы сваёй сыравiны, мець два нафтаперапрацоўчых заводы - гэта нонсэнс з пункту гледжання законаў эканомiкi!!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру