21.04.2019 / 14:32

Чатырох жыхароў Брэста выклікалі ў міліцыю за ўдзел у вулічным пратэсце

Фота Брэсцкай газеты

Перад чарговай маўклівай акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце выклікалі ў міліцыю як мінімум чатыры чалавекі. Яны знаходзяцца ў Ленінскім РАУС: гэта Людміла Карчэўская, Аляксандр Казлянка, Уладзімір Мароз, Аляксандр Марачэўскі, піша ў сябе ў фэйсбуку праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Сённяшняя акцыя, якая праходзіць у традыцыйным фармаце «кармлення галубоў», сабрала каля 200 чалавек.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру