21.04.2019 / 15:27

У Лідскім раёне аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся на гравійцы, з яго вылецела 76-гадовая пасажырка і загінула 4

Як распавялі «Лідскай газеце» ў ДАІ, здарэнне адбылося 20 красавіка ў 19 гадзін на аўтадарозе паміж вёскамі Мацевічы і Пяскоўцы перакуліўся аўтамабіль «Шкода».

Кіраваў ім 52-гадовы жыхар Пяскоўцаў. Акрамя яго ў салоне знаходзіліся чацвёра пасажыраў: тры жанчыны, 1941, 1942 і 1943 гадоў нараджэння і 9-гадовае дзіця.

 

Машына рухалася ў напрамку Пяскоўцы. Наперадзе яе ехаў аўтамабіль «Жыгулі». Кіроўца «Шкоды» вырашыў абагнаць ВАЗ, але падчас здзяйснення манеўру на гравійцы машыны страціла кіраванне і некалькі разоў перакулілася.

 

Адна з пасажырак, 76-гадовая жанчына, выпала з салона і, на жаль, атрымала несумяшчальныя з жыццём траўмы. Астатніх пасажыраў хуткая дапамога даставіла ў Лідскую бальніцу.

Кіроўца не пацярпеў. Што-небудзь патлумачыць мужчына пакуль не можа, бо знаходзіцца ў шокавым стане.

3
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
21.04.2019 / 15:39
Кiроуца жывы i здаровы. Ён у шоку... Як заусёды!
10
0.5 / Адказаць
21.04.2019 / 16:36
Ей как бы и бог велел померетьбез особых мучений.

0
Siarhej / Адказаць
21.04.2019 / 17:43
Толькі вёскі МОцевічы і ПескаўцЫ.

Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру