21.04.2019 / 15:33

Хто мае здольнасці стаць беларускім Зяленскім?  37

Макс Корж, напрыклад, і папулярны, і мае абсалютны новы стыль камунікацыі, і шалёна таленавіты, і разумны, і «свой пацан». Бо ж феномен Зяленскага мае два бакі. З аднаго боку, гэта было не галасаванне «за», а галасаванне «супраць» - і супраць Парашэнкі, і супраць усіх старых палітыкаў па прынцыпе «хай гірший, аби інший». З другога боку, менавіта Зяленскі «папаў у струмень», спадабаўся новаму пакаленню сваім абсалютна новым і нефармальным стылем паводзін і камунікацыі — жартаўлівым, без пафасу, сацсеткавым, антыпалітычным.

Але мець здольнасці — не значыць стаць. Феномен Зяленскага магчымы ў краіне, дзе ёсць свабодныя выбары і лічаць галасы. Нават калі Корж страціў бы сваю суперпрагматычную галаву і пайшоў у палітыку (што ўжо немагчыма), і яго зарэгістравалі б кандыдатам (што немагчыма ў квадраце), то хто палічыць яго галасы?

Украіна — самастойная дзяржава, тады як у Мінску пры цяперашняй сістэме адносін з Расіяй будзе кіраваць той, каму Масква згодная даваць 4 ярды баксаў, і так доўга, як яна гатовая яму іх даваць.

Больш за тое, на любую пагрозу гэтаму статус-кво Расія можа адказаць акупацыяй і заменай кіраўніка яшчэ больш прарасійскім. А з гэтым рызыкаваць нельга: не тая сітуацыя.

У адрозненне ад дэмакратыі, пры дыктатуры «надоел» — не нагода для перамен.

Хай гэта гучыць банальна і непапулярна, але тут толькі «будзённая і шэрая» праца тысяч людзей рыхтуе глебу для змены сістэмы ў момант, калі збягуцца спрыяльныя для таго геапалітычныя абставіны.

Андрэй Дынько

2
Язэп Восіпаў / Адказаць
21.04.2019 / 15:54
Здаецца ўжо быў такі малады, папулярны, "свой пацан" і сапраўды з абсалютна новым стылем камунікацыі. Што яму тое "вітаю, шаноўнае спадарства", калі можна "слыш, ты, не вазбухай, сьвядомы!". Дык можа досыць ужо "сваіх пацаноў"? Бо акурат не стае нам шаноўных спадароў.
6
счётчик Гейгера / Адказаць
21.04.2019 / 15:56
Стать то можно.... а что толку ? Выборов то нет ! Нет прозрачного подсчёта голосов.
Зачем спекулировать о том чего нет.
Объединятся и бороться за честные, свободные и прозрачные выборы надо а не оассовывать по кишеням западные гранты.
14
odin / Адказаць
21.04.2019 / 15:58
У нас таких нет априори, даже объяснять не буду почему. А нет объясню: все наши так называемые артисты смотрят в рот правителю, вдруг чего обломится. Не надо нас равнять с украинцами, как это не прискорбно, но тут мы далеко сзади по всем параметрам.
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру