21.04.2019 / 17:05

Пісьменнік Дзмітрый Быкаў апрытомнеў

Пісьменнік Дзмітрый Быкаў, шпіталізаваны 16 красавіка, прыйшоў у прытомнасць. Пра гэта дактары паведамілі выдаўцу «Новой газеты» Дзмітрыю Муратаву.

Муратаў таксама адзначыў, што Быкаў «рэагуе на дактароў і блізкіх».

Быкаў быў шпіталізаваны 16 красавіка ва Уфе, куды прыехаў з лекцыяй. Яго ўвялі ў медыкаментозную кому; 18 красавіка ён быў дастаўлены ў Маскву на самалёце

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру