d-russia.ru

d-russia.ru

Генеральны дырэктар ААТ «Нафтан» Аляксандр Дзямідаў заявіў аб тым, што Мінск накіраваў зварот у «Транснафту» з просьбай павялічыць прапампоўванне па нафтаправодзе «Сургут — Полацк», паведамляе агенцтва «РІА Навіны». Паводле яго слоў, тэхнічныя магчымасці для гэтага ёсць, а сам трубаправод цяпер працуе толькі на 10% ад сваёй загрузкі.

Дзямідаў патлумачыў гэтую просьбу тым, што на паўднёвай ветцы нафтаправода «Дружба» было зафіксавана паступленне няякаснай нафты. Пры гэтым у «Нафтана» (у адрозненне ад Мазырскага НПЗ) ёсць магчымасць атрымліваць нафту з абодвух ветак.

У сваю чаргу генеральны дырэктар прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба» Алег Барысенка адзначыў, што ўтрыманне хларыдаў у нафце перавышае норму ў 17 разоў, аднак пакрысе якасць паляпшаецца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0