21.04.2019 / 17:20

У Баранавіцкім раёне на трасе М1 разбілася сям'я 1

Фота ДАІ

Аварыя адбылася 21 красавіка каля 14.20 на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расіі, піша БелТА

Аўтамабілем «Субару Форэстэр» кіраваў 50-гадовы мінчук. На 191-м км трасы машына з'ехала ў правы кювет, пераехала супрацьпажарны роў і заехала ў лесапасадку, дзе перакулілася.

У салоне знаходзіліся 12-гадовае дзіця і яго 45-гадовая маці. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыры загінулі. Яны былі прышпіленыя рамянямі.

0
Святлана / Адказаць
21.04.2019 / 18:21
Вельмі шкада.... Вечны пакой...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру