Дваццатыя гады ў айчыннай гісторыі вядомыя найперш беларусізацыяй. Гэтак бальшавікі трымаліся абвешчанага імі прынцыпа аб праве нацыяў на самавызначэнні. У дадатак, прышчапленне беларускасці зверху было абумоўлена жаданнем маладой савецкай улады ўсталяваць татальны кантроль праз зразумелую як мага больш шырокім масам, мову і культурную форму. Пра беларусізацыю ведаюць усе, хто хоць трохі знаёмы з найноўшай гісторыяй, але непараўнальна менш людзей чулі, што разам з беларусізацыяй у 20-ыя гады на тэрыторыі БССР праходзіў паралельны мэтамі працэс ідышызацыі, «прызначаны» для найвялікшай нацыянальнай меншыні тагачаснага БССР, для габрэяў. Гэта быў час, калі адчыняліся габрэйскія школы, на ідышы ставіліся спектаклі і выходзілі газеты.

Новая кніга Якава Басіна «Большевизм и евреи: Белоруссия, 1920-е» очерки» з аднаго боку — пра спрыяльныя габрэйшчыне часы першых гадоў савецкай улады, а з іншага — пра «ператварэнне яе (савецкай улады) з сістэмы, якая асуджала антысемітызм і сцвярджала адметнасць габрэйскага народу, у сістэму, што вызнавала ... дзяржаўны антысемітызм і фактычна знішчыла габрэйскую нацыянальную культуру...».

Кніга хіба не абмяжоўваецца звесткамі пра дваццатыя гады і не спыняецца на падаванні звестак пра культурны аспект габрэйскага жыцця ў даваеннай БССР.

Большевизм и евреи: Белоруссия, 1920-е. : ист. очерки. Яков Басин. — Минск: А.Н. Вараксин, 2008—304 с., 300 экз.

Дарэчы. У ідышы дагэтуль існуе падзяленне на два правапісы, на своеасаблівыя «тарашкевіцу» і «наркамаўку». Каменем сутыкнення з’яўляюцца словы са старажытнагабрэйскімі каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна з біблейнымі крыніцамі, а другі, савецкі, варыянт, не прызнае традыцыйных і рэлігійных уплываў, і патрабуе пісаць старажытнагабрэйскія словы, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжанне. Гэты другі, правапіс, можа быць, больш прагматычны, але ж разам з тым адарваны ад габрэйскай традыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?