Эканоміка22

Мінэнерга Расіі патлумачыла пагаршэнне якасці нафты, якая паступае ў Беларусь

Праблемы пагаршэння якасці нафты, якая паступае з Расіі па трубаправодах у Беларусь, носяць тэхнічны характар ​​і будуць ліквідаваны ў найбліжэйшы час, паведаміў журналістам прадстаўнік Мінэнерга.

«Праблема носіць тэхнічны характар ​​і не звязаная з пытаннямі, якія абмяркоўваюцца з беларускімі партнёрамі ў частцы ўзаемаадносін у нафтагазавай сферы на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву», — падкрэсліў спікер ведамства.

Мінэнерга таксама падкрэсліла, што з беларускімі партнёрамі па гэтым пытанні «ідзе канструктыўны дыялог».

Пагаршэнне якасці экспартаванай нафты звязана з перавышэннем нарматыву па колькасці арганічных хларыдаў. Кампанія «Транснафта» ўжо прыняла меры па прывядзенні гэтага паказчыка ў норму, «уключаючы лакалізацыю ачага ўзнікнення падвышанай канцэнтрацыі і перанакіравання грузапатокаў», падкрэслівае Мінэнерга.

Мінімізаваць наступствы для беларускіх НПЗ кампанія мае намер таксама за кошт задзейнічання альтэрнатыўнага маршруту забеспячэння Мазырскага і Наваполацкага заводаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць1

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць