21.04.2019 / 20:24

Ярмошына прапанавала дату прэзідэнцкіх выбараў 2020 года 10

Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на СТБ распавяла, якую дату прапаноўвае для прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, паведамляе Tut.by.

Тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў заканчваецца 30 жніўня 2020 года. Ярмошына адзначыла, што 30 жніўня — гэта дзень, калі ўсе знаходзяцца ўжо па асноўным месцы жыхарства, у асноўным.

«Бо праз дзень, 1 верасня пачынаецца навучальны год. У нас працуюць усе ўстановы навучальныя, ужо яны адрамантаваныя, а менавіта там у нас размяшчаюцца ўчасткі для галасавання. Таму з пункту гледжання арганізацыйнай гэтая дата абсалютна прымальная. З пункту гледжання вядзення перадвыбарнай агітацыі яна таксама добрая ў тым плане, што яна стварае спрыяльныя кліматычныя ўмовы для правядзення мерапрыемстваў на адкрытым паветры: пікетаў і мітынгаў», - заявіла кіраўнік ЦВК.

Адзінае, можа, кандыдатаў не вельмі задаволіць гэтая дата ў сілу таго, што многія выбаршчыкі ў перыяд перадвыбарчай агітацыі будуць знаходзіцца ў іншых месцах, дзесьці ў адпачынках, удакладніла яна.

Пры гэтым Ярмошына адзначыла, што пакуль рана пра гэта казаць. «Я думаю, што пасля выбараў парламента я, вядома, абавязкова прыйду з дакладам да кіраўніка дзяржавы, і мы будзем абмяркоўваць разам з кіраўніцтвам парламента. Яны прызначаюць выбары ў найбольш прымальны перыяд і дату правядзення выбараў прэзідэнцкіх », - сказала кіраўнік ЦВК.

Нагадаем, парламенцкія выбары Ярмошына прапанавала правесці 17 лістапада 2019 года.

1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
21.04.2019 / 20:27
А ёй на пенсiю яшчэ не пара???
1
меркаванне / Адказаць
21.04.2019 / 20:28
Баба ліда можа ўжо і абвясціць свайго пераможцу? Навошта цырк і марнаванне грошай?
0
LitvinM / Адказаць
21.04.2019 / 21:10
Замануха для лохтарата, сьвята для народца
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру