president.gov.ua

Пятро Парашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з перамогай на выбарах прэзідэнта Украіны.

«Я пакідаю пасаду прэзідэнта краіны з наступнага месяца. Так вырашыла большасць украінцаў, і я прымаю гэта рашэнне», - сказаў Парашэнка.

Таксама Парашэнка папярэдзіў аб далейшай пагрозе з боку Расіі і нагадаў, у якіх умовах заступіў на пасаду кіраўніка краіны ў 2014 годзе.

Па дадзеных экзіт-полаў, Уладзімір Зяленскі атрымаў каля 73% галасоў выбаршчыкаў, Парашэнка - каля 25%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?