21.04.2019 / 21:43

З 1 мая пенсіі павысяць на 6% 2

Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, піша БелТА

«Як у міністэрства, у нас шматвектарны кірунак працы. Перш за ўсё, гэта ўзровень заработнай платы, годныя працоўныя месцы. Другі напрамак — людзі сталага веку: узровень іх жыцця і інш.», - сказала Ірына Касцевіч.

Паводле яе слоў, міністэрствам падрыхтаваны канкрэтныя прапановы аб павышэнні пенсій з 1 мая гэтага года. «У сярэднім, наша прапанова - павышэнне на 25 рублёў. Гэта крыху больш за 6%. Я кажу пра пенсіі па ўзросце», - адзначыла міністр.

0
алекс / Адказаць
21.04.2019 / 22:23
Толькі па ўзросце? Яшчэ ё пенсіі па інваліднасці. І калі няма стажу іх памер проста жудасны ...
0
кінік / Адказаць
22.04.2019 / 08:01
Я заўсёды моцна зьдзіўляюся, калі паведамляюць, што падвысяць пэнсыю. А потым зьдзіўляюся яшчэ раз: а чаго гэта я зьдзівіўся?! Але цяпер зразумела: няма аніякіх чаканьняў што да будучыні. Гэта добры знак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру