21.04.2019 / 21:55

Румас: У сакавіку сярэдні заробак перавысіў і 1000 рублёў, і 500 даляраў 9

Пра гэта прэм'ер Беларусі заявіў у інтэрв'ю «Панараме», піша Tut.by

Па дадзеных прэм'ер-міністра, сярэдняя заработная плата за сакавік перавысіла не толькі 1000 рублёў - прыкладна 1057 рублёў сярэдняя зарплата па сакавіку — але і 500 даляраў.

«Гэта значыць мэтавую задачу, якую ставіў кіраўнік дзяржавы, ужо дасягнута - за квартал сярэдняя зарплата склала 1011 рублёў. Але кіраўнік дзяржавы справядліва арыентуе ўрад на працу з нізка забяспечанымі пластамі насельніцтва, з тымі катэгорыямі, якім пакуль далёка да запаветнай тысячы рублёў», - прызнаў Румас.

У лютым сярэдні заробак (да выплаты падаткаў) склаў 977,6 рубля. Дадзеныя за сакавік Белстат мае агучыць 25-26 красавіка.

1
инопланетный гость / Адказаць
21.04.2019 / 22:04
у кого?
на сайте минтруда в провинции больше 400 рублей не предлагают
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
21.04.2019 / 22:08
У каго?
0
Туш / Адказаць
21.04.2019 / 22:15
Чакаем у наступным месяцы 1300 даляраў. Ня можа быць, каб Польшчу не дагналі. Жэстачайшэ !
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру