21.04.2019 / 22:49

Пяціразовая алімпійская чэмпіёнка заручылася з партнёркай па зборнай 22

Фота з Вікіпедыі

Нідэрландская канькабежка Ірэн Вюст зрабіла прапанову партнёрцы па зборнай Летыцыі дэ Ёнг. Пра гэта паведамляе галандскае выданне De Telegraaf.

«На шчасце, яна пагадзілася! У нас будзе вяселле!» — заявіла спартсменка. Вюст і дэ Ёнг у адносінах з 2017 года.

Вюст — адна з самых тытулаваных прадстаўніц свайго віду спорту. У актыве 33-гадовай галандкі 11 алімпійскіх медалёў. Яна пяць разоў станавілася чэмпіёнкай Гульняў. Найбольш удалай для Вюст стала Алімпіяда ў Сочы. На Гульнях ў 2014 годзе яна заваявала два «золаты» і тры «срэбры». Вынік стаў найлепшым сярод усіх удзельнікаў Алімпіяды.

Вюст — адкрытая бісэксуалка. Яна публічна заявіла пра гэта ў 2009 годзе.

51
Туш / Адказаць
21.04.2019 / 22:55
І навошта нам гэта ведаць ?
56
Быхау / Адказаць
21.04.2019 / 23:22
Оно нам надо?
69
Палкоўнік Зэман / Адказаць
21.04.2019 / 23:27
Якi сорам!!!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру