У выніку выбухаў у дзень каталіцкага Вялікадня на Шры-Ланцы загінулі 280 чалавек, яшчэ 452 пацярпелі, паведамляе мясцовае выданне News First.

Раней паведамлялася, што ахвярамі выбухаў сталі больш за 200 чалавек. Сярод іх грамадзяне 35 краін.

21 красавіка на Шры-Ланцы адбылося восем выбухаў, мэтамі былі хрысціянскія цэрквы і буйныя гасцініцы. Пасля выбухаў былі затрыманыя 13 чалавек. На Шры-Ланцы ўвялі каменданцкую гадзіну і заблакавалі папулярныя мэсэнджары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0