Фота Уладзіміра Скрабатуна
З удзелам дудароў з харвацкага Загор’я (Харватыя), з рэгіёна Радавіш (Македонія), з Вялікапольшчы (Польшча) і з Казла (Польшча), а таксама з дударамі з Паазер’я і іншых дударскіх рэгіёнаў Беларусі.
Ініцыятар правядзення падобнага фэсту — Віталь Воранаў, беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст і ўніверсітэцкі выкладчык, жыхар Пазнані (Польшча), які не забывае на родную Глыбоччыну. Ідэю Віталя падтрымаў Глыбоцкі райвыканкам, якія разам ладзяць фэст.
Трэба сказаць, што Віталь Воранаў ўдзельнік шматлікіх дударскіх фэстаў у розных краінах Еўропы, заўсёды прадстаўляе дударскую Беларусь і ідзе на шэсці дудароў пад шыльдай «Беларусь».