Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Зяленскага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«З задавальненнем адзначаю, што падмуркам адносін паміж нашымі краінамі традыцыйна з'яўляюцца загартаваныя сумеснай гісторыяй брацкія сувязі беларусаў і ўкраінцаў. Пацвярджаю, Беларусь заўсёды была і застанецца для Украіны прадказальным партнёрам, надзейным суседам і добрым сябрам», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумесныя намаганні дазволяць захаваць на доўгі час і паглыбіць пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва, а дзейнасць Уладзіміра Зяленскага ў якасці кіраўніка дзяржавы будзе садзейнічаць росквіту Украіны, усталяванню міру і грамадзянскай згоды.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Зяленскаму моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх планаў на карысць дружалюбнага ўкраінскага народа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0