Фота Кацярыны Гардзеевай

Фота Кацярыны Гардзеевай

Абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі па артыкуле 428 КК («Службовая нядбайнасць»). Начальніка цэха, дзе адбыўся выбух, Уладзіміра Малашэвіча суд прыгаварыў да 5 гадоў агульнага рэжыму, яго намесніка Сяргея Грушэўскага — да 4 гадоў, галоўнага інжынера прадпрыемства Уладзіміра Губарэвіча — да 5 гадоў. Таксама яны не могуць займаць адпаведныя пасады на працягу 5 гадоў, піша Tut.by.

З іх будзе спагнана салідарна на карысць цукровага завода больш за 560 тысяч беларускіх рублёў. Акрамя гэтага, яны павінны будуць аплаціць усе працэсуальныя выдаткі, іх маёмасць застанецца пад арыштам да пакрыцця шкоды.

Выбух пылапаветранай сумесі на цукровым камбінаце адбыўся 25 лютага 2017 г. Пяць работніц камбіната (узрост — 42—54 гады) атрымалі апёкі (ад 50% цела і вышэй), баратраўмы і былі шпіталізаваны. Пазней траіх з іх перавезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску, але жанчыны памерлі праз некалькі дзён пасля выбуху. 13 сакавіка ў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі памерла чацвёртая з пяці пацярпелых.

Пятую жанчыну ўдалося выратаваць, але яна страціла працаздольнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0