GoodFun

GoodFun

На гэтым тыдні будзе пераважаць сухое і цёплае надвор'е, сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

«У сувязі з гэтым на большай частцы тэрыторыі ўсталюецца высокі клас пажаранебяспекі. Будзьце асцярожныя з агнём!» - папярэджваюць у Белгідрамеце.

У аўторак — без ападкаў. Вецер днём парывісты, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі моцны. Уначы +2—8, месцамі — ад нуля да +1. Днём +16—21.

У сераду, 24 красавіка, удзень таксама +16—21.

У чацвер без ападкаў. Уначы +3—10, днём — +18-24.

У пятніцу і ў выходныя захаваецца цёплае надвор'е. Фон атмасфернага ціску панізіцца, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0