Instagram/LinkedIn

Instagram/LinkedIn

Пры выбухах на Шры-Ланцы загінулі трое з чатырох дзяцей дацкага мільярдэра Андэрса Хольха Поўльсена, паведамляе BBC News.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік кампаніі, якой валодае Поўльсен. Ён адмовіўся ад далейшых каментароў.

«Бі-бі-сі» адзначае, што сям'я Поўльсена адправілася на Шры-Ланку на велікодныя канікулы.

У выніку серыі выбухаў на Вялікдзень на Шры-Ланцы ў каталіцкіх храмах, а таксама гатэлях загінулі больш за 290 чалавек, каля 500 параненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0