22.04.2019 / 14:45

Кіраўнік МЗС Украіны пасля перамогі Зяленскага працытаваў культавы мультфільм «Жыў-быў сабака» ВІДЭА 8

Міністр замежных справаў Павал Клімкін павіншаваў украінскі народ з правядзеннем дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў, а Уладзіміра Зяленскага — з перамогай на іх.

«Зраблю ўсё, каб у пераходны перыяд за замежную палітыку можна было не хвалявацца», — запэўніў Клімкін. На сваёй старонцы ў твітары міністр таксама напісаў, што планаў на будучыню ў яго шмат — і палітычных, і асабістых.

Падрабязна пра свае планы работы пры новым прэзідэнце міністр паабяцаў расказаць пазней, а пакуль апублікаваў на сваёй старонцы своеасаблівы «відэазварот».

«Нават відэазварот запішу, каб быць у трэндзе», — пажартаваў Клімкін, прыклаўшы да свайго допісу відэа з фрагментам са знятага па матывах украінскай казкі мультфільма «Жыў-быў сабака». На відэа воўк абарочваецца і кажа сабаку: «Ты заходзь, калі што».

20
фелікс / Адказаць
22.04.2019 / 14:51
Не, Джыгарханяна яны не пераплюнулі.
33
Мiця Выкручанскi / Адказаць
22.04.2019 / 15:05
..уже все любят ЗЕЛЕНСКОГО !...и все за НЕГО голосовали !...таковы украинцы !
4
Nokia / Адказаць
22.04.2019 / 15:13
падлізваюць хто як можа.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру