04.05.2019 / 20:11

Едзеце на доўгія выходныя за мяжу? Абазначце сябе класнымі патрыятычнымі цішоткамі ФОТЫ 13

У маі беларусаў чакае ажно адзінаццаць выходных дзён, пяць з іх будуць ісці запар. Шмат хто скарыстаецца такімі міні-вакацыямі для вандровак па свеце. Каб абазначыць сябе ў натоўпе і паказаць, адкуль вы прыехалі, прапануем на выбар некалькі патрыятычных цішотак ад лабараторыі Farbendruck Brüder.

Шасціканцовы крыж

Шасціканцовы крыж — гэта сімвал, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў. Такой формы быў крыж Еўфрасінні Полацкай, такую форму мае і крыж на шчыце вершніка на гербе «Пагоня». Лагатып гурта Brutto таксама стылізаваны пад шасціканцовы крыж.

Дызайнеры FDB паспрабавалі арыгінальна перастылізаваць адвечны беларускі сімвал. Атрымалася вышыванка 2.0. І вы — першыя, хто бачаць і маюць магчымасць апрануць такія цішоткі.

Long Live Belarus!

Лозунгу «Жыве Беларусь!» ужо больш за 150 гадоў. Ім карысталіся паўстанцы Кастуся Каліноўскага, яго можна сустрэць у вершах Купалы і артыкулах «Нашай Нівы».

FDB паспрабавалі зрабіць мастацка-лінгвістычную інтэрпрэтацыю ўсім вядомых словаў у выглядзе прынта, на якім «Жыве Беларусь» напісана на розных мовах: англійскай, польскай і літоўскай.

Беларусь у маёй крыві

Мы, беларусы — лісце магутнага дрэва, карані якога — стагоддзі нашай слаўнай гісторыі і імёны славутых суайчыннікаў. У гэтым прынце ўвасобленая пераемнасць пакаленняў і сувязь нашай гісторыі з сучаснасцю.

Born to be free!

Хто сказаў, што трактар «Беларус» — гэта сорамна? Трактар «Беларус» — гэта пазнавальны брэнд, моц і энергія свабоды, якая скарае бясконцыя беларускія палі і знішчае любыя перашкоды на сваім шляху.

А яшчэ гэта прыгожа.

Mінск

Мінчукі могуць яшчэ больш дакладна абазначыць сваю геаграфічную ідэнтычнасць праз цішотку з мінскімі славутасцямі. Оперны тэатр, вароты Мінска, чырвоны касцёл і шмат чаго яшчэ — у стылёвым прынце.

Цішоткі з гэтымі ды іншымі цікавымі прынтамі можна знайсці на сайце лабараторыі Farbendruck Brüder, а таксама завітаўшы ў краму — Незалежнасці, 58 (ГЦ «Маскоўска-Венскі»), 3 паверх, пав. 330. Некаторыя навінкі ўжо даступныя ў краме, на некоторыя адкрытая перадзамова.

Таксама можаце падпісацца на хлопцаў ва Укантакце, фэйсбуку ці інстаграме.

NN.BY

2
Цетка Алена / Адказаць
22.04.2019 / 15:44
Думала, што самы свежы лозунг будзе " выконвайце хуткасны рэжым ". :)
6
ooo / Адказаць
22.04.2019 / 16:51
Принты классные, только нужно закупать футболки у Addias, они у них хорошего качества.
1
Ліцьвін металіст / Адказаць
22.04.2019 / 17:09
Выконвайце хуткасны рэжым ))) вось што трэба напісаць
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру