22.04.2019 / 15:58

У лесе пад Лагойскам згубілася малое медзведзяня ФОТА 11

Здарэнне адбылося ля вёскі Жасцінае, што ў Лагойскім раёне. Там у лесе знайшлі медзведзяня. Жывёліна ўзростам паўтара месяца была ў лесе без маці, таму не магла пра сябе паклапаціцца. Медзведзяня было вельмі знясілена і мела патрэбу ў медыцынскай дапамозе.

Яго адправілі ў Цэнтр экалагічнага турызму ў Станькаве, пры якім змяшчаюцца жывёлы, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Егеры працягнуць працу ў раёне, каб высветліць, дзе жыла мядзведжая сям'я і што стала з маці малога, паведамляе pln.by

0
maha / Адказаць
22.04.2019 / 16:07
які малышок)
1
Жвір / Адказаць
22.04.2019 / 16:36
Беднае малое.
0
Агрэст / Адказаць
22.04.2019 / 16:45
Добрага табе здароўя, мішка
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру