22.04.2019 / 16:08

У Віцебску салдата тэрміновай службы прыціснула машынай. Стан цяжкі, ён у рэанімацыі 5

Телеграм-канал NEXTA паведаміў аб надзвычайным здарэнні ў Віцебскай 103-й дэсантнай брыгадзе. Сёння раніцай машынай прыціснула салдата. У Мінабароны і бальніцы хуткай дапамогі Tut.by пацвердзілі інфармацыю.

— Камісія сіл спецыяльных аперацый ажыццяўляе праверку ў сувязі з парушэннем правілаў эксплуатацыі аўтамабільнай тэхнікі ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы, у выніку чаго атрымаў траўму яго калега, — паведаміў прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў. — Яму аказана медыцынская дапамога, ён шпіталізаваны.

Салдат тэрміновай службы, які быў за рулём машыны, знаходзіцца ў вайсковай частцы. Пацярпелы — у рэанімацыі, яго стан ацэньваюць як цяжкі, паведамілі ў Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі.

За апошнія месяцы гэта не першы выпадак, звязаны з траўміраваннем вайскоўцаў у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, якую называюць паказальнай.

У снежня 2018 года старшы сяржант Аляксей Раманенка загадаў малодшым па званні зрабіць кулёк праз металічную агароджу, пры гэтым аднаго з іх ударыў нагой, а другі вайсковец падчас кулька зламаў ключыцу. Раманенку звольнілі ў запас, па кантракце ён прапрацаваў прыкладна паўгода, у дачыненні да яго заведезена крымінальная справа па факце перавышэння ўлады, спалучанага з гвалтам.

0
Владимир.Бобруйск / Адказаць
22.04.2019 / 17:04
Пока в министерстве обороны РБ сидят, протирают кресла не уволенный и не посаженный в тюрьму министр и его замы, убившие Коржича и других ни в чем не повинных солдатиков, в армии Беларуси есть,был, и будет БАРДАК!
1
Уладзимер Мазур / Адказаць
22.04.2019 / 18:18
А где дислоцируются 102 и 104 бригады?
0
Матёрый / Адказаць
22.04.2019 / 18:24
Бойцы страдают в мирное время. Генералы толстеют.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру