22.04.2019 / 16:17

У Крамлі пракаментавалі пастаўкі няякаснай нафты ў Беларусь

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка не вядуць перамовы з-за транспарціроўкі няякаснай расійскай нафты праз Беларусь, перадае lenta.ru са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова.

«Менавіта па гэтай тэме цяпер перамоваў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў няма», — заявіў Пяскоў, каментуючы паведамленне пра пагаршэнне якасці паліва ў нафтаправодзе.

19 красавіка ў «Белнафтахіме» паведамілі, што якасць расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на ўчастак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба», сапсавалася. Адзначалася, што ўтрыманне хлорарганічных злучэнняў у паліве перавысіла ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні па стандарце, з-за чаго выйшла са строю дарагое абсталяванне на Мазырскім НПЗ.

Расійская «Транснафта» пісьмова прызнала факт пастаўкі няякаснай нафты ў Беларусь. У цяперашні час бакі абмяркоўваюць тэхнічныя і кампенсацыйныя пытанні.

0
123 / Адказаць
22.04.2019 / 16:55
А якія перамовы яшчэ патрэбны? Планаваліся нейкія перамовы? Яшчэ адна шматхадовачка? Факт падцверджаны. Плаціце кампенсацыю ў поўным аб’ёме, згодна з міжнародным заканадаўствам, тлумачце, выбачайцеся, нясіце рэпутацыйныя выдаткі. Аб чым размаўляць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру