22.04.2019 / 16:47

23 красавіка — гурт у масках прэзентуе альбом «Таксікоз» 2

Клуб TNT (Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 9). Пачатак а 20:00. Уваход вольны.

Панк-рок фармацыя Zanzibar прэзентуе свой першы альбом пад назвай «Таксікоз»!

Сучасны свет забруджаны смеццем, таксічнымі адкідамі, пластыкам, радыяцыяй і іншымі прадуктамі жыцця чалавечай цывілізацыі. А наш розум не менш забруджаны таксічнымі думкамі, уплывамі, ідэямі і розным брудам. 

Надышоў час ачышчаць сябе і навакольны свет. Давайце любіць адно аднаго, паважаць сябе, людзей побач і месца, дзе мы жывём! 

Удзельнікі фармацыі Zanzibar выступаюць у масках і захоўваюць ананімнасць, акурат як гурт Zet на пачатку 00-х.

«Мы не паказваем свае твары, як цёмныя рыцары новай эпохі, наватары і авангардысты. Мы ня хочам ствараць пустых ідалаў, бо лічым, што самае галоўнае ня тое, хто ты, а тое, што ты робіш», — кажа лідар каманды, які сябе называе Zanzibar Zanzibar.

23 красавіка адбудзецца жывая прэзентацыя альбома ў клубе TNT ў Мінску (вул. Рэвалюцыйная, 9). Пачатак а 20:00. Уваход вольны.

Гурт у VK. Гурт у Instagram.

1
Матёрый / Адказаць
22.04.2019 / 17:25
Группа в масках? Это омон?
0
Яўген Знарок / Адказаць
22.04.2019 / 18:13
Насамрэч, па драйву і вастырні ZET нагадваюць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру