22.04.2019 / 18:20

«У гэтым ёсць рацыянальнае зерне»: дэпутаты масава знаходзяць пазітыў у тым, што Лукашэнка скараціў ім тэрмін працы  26

Парламенцкія выбары пройдуць восенню 2019 года. У выніку цяперашнія дэпутаты не даседзяць у парламенце ледзь не чвэрць свайго тэрміну — 10 месяцаў. 

Афіцыйна тлумачыцца, што правесці і прэзідэнцкія, і парламенцкія выбары ў адзін год будзе цяжка. 

Але ці не выклікае абурэння ў дэпутатаў такі перанос выбараў і скарачэнне тэрміну паўнамоцтваў? 

«Наша Ніва» апытала пару чалавек. Выглядае, што яны задаволеныя.

Вось што сказаў атаман Мікалай Улаховіч.

«Я ж не сам па сабе ў парламенце. Я ад партыі выступаю. Мы па першым разе, для нас непрынцыпова, мы ўсё адно будзем удзельнічаць, каб выйсці ў другі тур [імаверна, тут гаворка пра другі тэрмін — Рэд.] Мяне гэта не хвалюе. Калі б мы былі другі тэрмін, то, можа, думалі б: «Ах!» Але гэта нас прынцыпова не хвалюе, мы будзем удзельнічаць яшчэ», — сказаў Улаховіч.

Што думае Алена Анісім? 

«Я б сказала так, што гэта не найлепшы варыянт, каб паўнамоцтвы былі скарочаныя. Як мы ведаем, гэта было загадзя прадумана і агучана 19 красавіка. Можна абурацца, можна выказваць прэтэнзіі, але гэта нічога не зменіць. Таму я бачу адзінае выйсце для сябе: паколькі абвешчаная дата выбараў у Палату прадстаўнікоў, трэба, не губляючы часу, каб як мага больш прадстаўнікоў нашай арганізацыі былі прадстаўленыя ў гэтым органе ўлады», — сказала Анісім. 

Таксама «Наша Ніва» распытала Дзмітрыя Шаўцова, намесніка кіраўніка сталай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў.

«Мяне гэта не абурае, я нармальна стаўлюся, абсалютна. Калі гэта неабходна, нейкімі сваімі пытаннямі можна ахвяраваць, каб нармальна развівалася Беларусь. Зразумела, што ў адзін год цяжка правесці двое выбараў, таму нейкія трэба было разводзіць. Але я больш балатавацца не буду», — сказаў Шаўцоў.

Выказаў думку і Вадзім Дзевятоўскі. 

«Я дакладна не засмучаны. У гэтым ёсць, так скажам, рацыянальнае зерне, што выбары ў адзін год прэзідэнцкія і парламенцкія… не проста так іх разводзяць, іншымі словамі, — сказаў Дзевятоўскі. — Што датычыць паўнамоцтваў… Скажам так. Я — чалавек ад спорту. У мяне вось так: ёсць перыяд падрыхтоўкі да спаборніцтваў, значыць, такія рэаліі. Бывае, змяняюць дату, напрыклад, праз умовы. Спорт мяне даўно да такіх стрэсаў прывучыў, я мабільны. Мая дэпутацкая работа ідзе, і цяпер тое, за што я ўзяўся як дэпутат, трэба троху актывізаваць, паскорыць, пакуль ёсць паўнамоцтвы. Ці чуў я абурэння калег? Вядома, пасля таго, як пра перанос сказаў прэзідэнт, нейкія размовы былі, але ад мяне дакладна не ішло «як так?» Ад калег я таксама такога не чуў».

NN.by

2
Ladzimir / Адказаць
22.04.2019 / 18:34
Што могуць сказаць людзі, якія нічога не вырашаюць, і самі гэта добра ведаюць. Толькі згаджацца. А тыя хто хоча яшчэ на тэрмін- нават выказваць радасць!
16
Ales' / Адказаць
22.04.2019 / 18:37
А шмат хто з іх і не хоча там сядзець. Яны займалі сабе добры пост, а іх адарвалі ад сям'і, накіравалі немаведама куды на 5 год ...
З іншага боку будуць і такія што "ўцякалі" ад адказнасці ў парламент. І незде ўжо стаіць чарга гора-кіраўнікоў-начальнікаў, што жадаюць як мага хучэй туды патрапіць з тонучых мадэрнізаваных прадпрыемстваў, бо лепш на 4 гады (а лепш 3) у парламент, чым за краты.
0
Vl_Shab / Адказаць
22.04.2019 / 18:40
какая мне польза от этой палатки? Да они и сами о себе не лучшего мнения.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру