22.04.2019 / 18:30

Рэчыцкі пенсіянер, які праваліўся ў калодзеж Белтэлекама, атрымаў 1500 рублёў кампенсацыі 1

76-гадовы жыхар Рэчыцы падаў пазоў да Белтэлекама пра спагнанне 3 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. У чэрвені 2018 года на пешаходнай дарожцы ў тарца жылога дома ў Рэчыцы ён наступіў на незамацаваную крышку люка, якая перавярнулася, і ён праваліўся ў назіральны калодзеж Белтэлекама.

Пры падзенні мужчына траўміраваў грудзі, жывот, ногі. Суд спагнаў з Белтэлекама 1,5 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Пасля ў суд Гомельскай вобласці паступіла апеляцыйная скарга Белтэлекама і пратэст намесніка пракурора Рэчыцкага раёна. Суд апеляцыйнай інстанцыі праверыў законнасць рашэння раённага суда, спагнаўшы грашовую кампенсацыю маральнай шкоды.

2
Матёрый / Адказаць
22.04.2019 / 18:44
Не исключено что связисты пообещали безлимитный интернет. Чтобы силовики замяли дело.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру