19 красавіка супрацоўнікі Рассельгаснагляду ў Пскоўскай вобласці выявілі новую схему незаконнага ўвозу ў Расію яблыкаў з Беларусі.

Пры аглядзе машыны супрацоўнікі выявілі, што разам з беларускай бульбай там знаходзіліся свежыя яблыкі, забароненыя да ўвозу ў Расію.

Увоз яблыкаў з Беларусі часова абмежаваны Рассельгаснаглядам з 12 красавіка 2019 года.

Яблыкі ўвозіліся ў Расію без фітасанітарных сертыфікатаў, заваленыя мяшкамі з бульбай, на якую быў аформлены беларускі сертыфікат.

«Гэты факт у чарговы раз сведчыць пра адсутнасць належнага кантролю з боку фітасанітарнай службы Рэспублікі Беларусь за сертыфікацыяй прадукцыі беларускіх вытворцаў», — паведамляе расійскае ведамства.

Яблыкі знішчылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0