22.04.2019 / 20:54

Тысячы ўкраінцаў сабраліся каля Адміністрацыі прэзідэнта на акцыю «Дзякуй, Пятро» 39

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што мае намер зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Пра гэта ён заявіў сваім прыхільнікам, якія сабраліся на акцыю «Дзякую, Пятро» каля Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Банкавай у Кіеве. Тысячы людзей запоўнілі прастору перад будынкам.

«Мы аб'ядноўваемся для таго, каб забяспечыць нашы супольныя перамогі ўжо ў найбліжэйшай будучыні. Сумесна мы ідзем перамагаць на парламенцкіх выбарах. Сумесна мы вернемся на вуліцу Банкавую пасля наступных прэзідэнцкіх выбараў», — сказаў ён.

Людзі скандавалі лозунгі падтрымкі Парашэнкі. Яго прыхільнікі высока цэняць яго ўнёсак у адраджэнне арміі, умацаванне пазіцый украінскай мовы, стварэнне аўтакефальнай царквы, а таксама дасягненне бязвізавага руху з Еўропай. У момант прыходу Парашэнкі да ўлады Расія спрабавала падзяліць Украіну і адарваць ад яе ўвесь поўдзень краіны, але ўкраінская армія здолела спыніць праціўніка ў Данбасе. 

Акрамя таго, нават праціўнікі Парашэнкі ацанілі тое, наколькі свабодна прайшлі выбары і як годна дзейны прэзідэнт прызнаў сваю паразу.

nn.by; фота president.gov.ua

20
Ян Севярын Бакей / Адказаць
22.04.2019 / 21:12
ёсьць гістарычны прэцэдэнт- Уінстан Чэрчыль. (і таксама прайграў выбары невыразнаму Этлі,  перад тым толькі што выйграўшы вайну ,і не абы у каго- у двух найстрашнейшых дыктатараў века..)
118
меркаванне / Адказаць
22.04.2019 / 21:26
Зяленскаму трэба тэрмінова турнуць пецькавы настройкі ў судах, Радзе, антыманапольным камітэце і інш. Бо будуць толькі тармозіць рэформы супраць карупцыі, кумаўства і алігархата.
3
Aleh / Адказаць
22.04.2019 / 21:42
Ян Севярын Бакей,Гровер Кливленд. 
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру